Кристаллизация Шума #2
//shuma crew party <^> guest: LONG ARM//
Мы з трапятаньнем распавядаем вам пра наш новы праект – серыю вечарынак з крышталёвым гукам, далікатнымі артыстамі, перадавой электроннай музыкай і псіхадэлічным візуальным мастацтвам. Каманда @Shuma crew імкнецца разьвіваць густ і ўнутраную прыгажосьць вашых сэрцаў, прывозіць сапраўднага майстра крышталізацыі гуку - LONG ARM
Нарэшце ў вольным продажы зьявіліся рэчы з калекцыі Šuma – SONCA.
Арганізаваць продаж cd дыскаў з новым альбомам , цiшотак з лагатыпам Sonca , унiкальных значкоў ды паштовак нам дапамаглі нашы сябры з менскай крамы дзіўных рэчаў @ Морковка / Carrot.by Купить диск Shuma Sonca.
Вы можаце аформіць замову на сайце carrot.by, у тым ліку з самавывазам са склада.
Спадзяемся, што нашы ўнікальныя, зробленыя з любоўю рэчы прынясуць у ваша жыцьцё яшчэ крыху SONCA
Shuma прэзентуе відэа на клубную версію народнай песні «Рано рано». Кампазіцыя анансуе рэліз нашага другога альбома «Сонца», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 27 мая ў ангары «Хулігана»
Ну, што. Мы пачынаем пакрысе рыхтавацца да прэзентацыі альбома! Хуліган, ангар, 27 траўня, 19.00. Гук і сьвятло, мэпінг і візуальнае праграмаваньне - ўсё гучна, крута, якасна і па-багатаму) ура!
Добрыя навiны, сябры! 27 мая адбудзецца прэзентацыя новага альбому Shuma. Сачыце за iнфармацыяй на нашых старонках! Слухайце фрагмент альбому па спасылцы.
Сябры, мы радыя прапанаваць вашай увазе наш першы дэбютны альбом! Сёньня пачаўся папярэдні продаж на iTunes, афіцыйны рэліз - 13.07.2015.
Слухайце, падпявайце нам , дзяліцеся музыкай з сябрамі, распавядайце нам пра свае ўражаньні.