Я вельмі радая вашаму візіту і спадзяюся, што творчасьць SHUMA стане вашым уласным павадыром у глыбокі й мудры сьвет архаічных сьпеваў паганскай Беларусі, таксама ўсьцешыць вас, а часам і зьдзівіць багатымі колерамі электроннай музыкі і саўнд праграмінгу. Думаю, што вы нават не заўважыце, як пакрысе пачнеце падпяваць песьням, якім больш за тысячу гадоў, бо мы вынайшлі сапраўды гарманічны кампраміс паміж традыцыйнымі сьпевамі і сучаснай электроннай музыкай. Так традыцыйная культура пакрысе стане часткай вашага прывычнага жыцьця, а гэта значыць, што ўжо амаль што забытая культура нашай зямлі вернецца на сваё законнае месца. Прынамсі, да тых беларусаў, якія гатовыя нас слухаць:)
Гэтае інтэрвію ўжо ня першы дзень трымаецца ў топ-5 артыкулах Радыё Свабода! Прапануем вам спасылку. Цягам 10 хвілін вы пачуеце сьціслую творчую гісторыю сьпявачкі, яе каментары адносна мэтаў ўласнай дзейнасьці і фрагменты розных праектаў, у якіх Руся брала ўдзел.
Сябры, у час напружанага лета, калі надвор’е хістаецца ад дажджу да сьпёкі, начальнік падаецца вар’ятам, адпачынак у чарговы раз адкладаецца на «паеду пазьней», а мазґі ўжо ледзь трываюць — гэта сігнал да таго, что прысьпеў час перарвацца на рэляксацыю.
Мы з задавальненьнем запрашаем прадусараў музыкі да калабарацыі. Калі вам цікава зрабіць рэмікс на Shuma, проста сьцягніце вакальны трэкінг і паспрабуйце.
Русіны татуіроўкі ўжо сталі адментай рысай праекту Shuma. Такія ж паганскія сімвалы носяць на скуры музыкі (наш улюбёны біт-мейкер Deech, напрыклад) і некаторыя прыхільнікі Шумы.
Сёлетакампанія Будзьма стартуе вялікі відэа-праект, дзе распавядае пра захапленьні беларускіх музыкаў. Адна з серыяў прысьвечана Русі і яе любові да традыцыйных беларускіх сімвалаў у якасьці татуіровак.
Вітаю, даражэнькія! Гэтая вясна перажываецца намі цяжкавата, таму мы вырашылі падбадзёрыць вас новым трэкам, які метафарычна перадае нашае паведамленьне моваю музыкі: ня гледзячы на цяжкасьці, рабіце дабро і не губляйце надзеі на лепшае!
«Беларусь яшчэ ніколі не гучала так крута», кажа Андрэй Краўчанка (Andre Kravchenko), які знайшоў нас і прапанаваў далучыцца да вялікай імпрэзы ў Вашынгтоне. Праект Shuma быў абраны лепшым праектам, які будзе прадстаўляць Беларусь у самым клёвым арт-цэнтры гораду — Мансэрат Хауз (Montserrat House). Нашы трэкі падтрымаюць прэзентацыю фотакнігі амерыканскага фатографа Біла Крэндэла (Bill Crandall). «The Waiting Room» — так называецца дакументальная фотакніга пра Беларусь, якую Біл здымаў падчас шматлікіх паездак у нашу краіну пачынаючы з 2000.
Прадусар і шумолаг Alex Goof (Менск) ужо некалькі гадоў займаецца вывучэньнем прыроды гуку, шуму і голасу. Піша навуковыя працы і шукае ідэальныя галасы. Пошук, кажа музыка, спраўдзіўся, а мы атрымалі цудоўны рэмікс на песню «Ды гула пчолка»! Сьцягвайце і слухайце:)
Беларускі біт-мейкер і прадусар Deech паказаў новы рэмікс Šuma. Гэта ўжо другі трэк, які музыка зрабіў з намі і гэта нас вельмі цешыць! Нягледзячы на занятасьць і сваю асноўную музычную дзейнасьць, Deech выключна ўважліва працуе над кожным матэрыялам, які мы яму прапаноўваем. Рэмікс на трэк «Ды гула пчолка» атрымаўся вельмі эксперыментальным і свабодным ў мастацкіх рашэньнях.